Беларуская гамафобія робіцца ваяўнічай, або Ці ёсць у нас дыскрымінацыя?
 Гей-портал LGBT.BY

 

 

Twitter @gaybynet
FACEBOOK GAYBY.NET
GAYBY.NET ВКонтакте
01.09.2011 22:51

ТЭМЫ: гамафобия, разважанні, беларусь

Беларуская гамафобія робіцца ваяўнічай, або Ці ёсць у нас дыскрымінацыя?

Другі запар напад групы гамафобаў на клуб "Каста Дзіва”,  які так любяць наведваць многія менскія (і не толькі) геі і лесбіянкі, акрамя хвалі абурэння выклікаў шэраг думак і разважанняў. Імі і хачу падзяліцца.
Аб чым сведчаць падобныя выхадкі некаторых менскіх маладзёнаў? На мой погляд – гэта поўнае развенчванне міфа пра большую талерантнасць беларусаў, чым жыхароў іншых "ускрайкаў” ( і не толькі) імперыі, ў якую нас уцяглі ў XVIII стагоддзі. Як паказвае гэты выпадак, усе мы выхаваныя на спадчыне Івана Грознага, які, што ні па ім – "на кол”! Гэтая псіхалогія быдла і непрымання іншадумства ўдоўблівалася ў нас два стагоддзі, і за два дзесяцігоддзі "незалежнасці” яе ніхто нават не спрабаваў з нас выкараніць. У Маскве вольна гуляючыя геі з’явіліся нашмат раней чым у Менску. Адпаведна і ваяўнічыя гамафобы там з’явіліся раней, і зараз іх там ужо значна больш, чым у Беларусі. Ды яшчэ гэты лямант з парадамі ды прайдамі падлівае масла ў агонь – усе думаюць, што на маскоўскія вуліцы прыедуць паўголыя геі і пачнуць разбэшчваць маленькіх (і не толькі) масквічат. Бо на гэтых прайдах геі ўсяго і паспяваюць, што разгарнуць вясёлкавы сцяг, ды, калі пашанцуе – пару дзясяткаў метраў з ім пройдуць, паспеўшы выкрыкнуць некалькі лозунгаў. Ніхто нічога не разумее, затое раздражнёнасць выпірае. Як вынік – там ужо дзейнічаюць цэлыя арганізацыі, якія ўзброіўшыся праваслаўнымі крыжамі выпільноўваюць розныя гееўскія мерапрыемствы, каб не прамянуць пабіцца з іх удзельнікамі.

Хвалёны "беларускі менталітэт”, як бачым, не з’яўляецца перашкодай для з’яўлення  падобных вычварэнстваў і ў нас. Больш таго, у барацьбе з хлуслівым рэжымам, які хутка ўсіх да ніткі абдзярэ, такой рашучасці і самаўпэненасці, як пры наступу на гееў, не адчувалася. Таго, што нехта падчас прайду ў Менску раздаваў улёткі, дзе больш-меньш змястоўна расказана пра людзей, якія маюць, трошкі іншы варыянт сэксуальнасці, чым асноўная маса насельніцтва, амаль ніхто не ведае. Затое, момант разгортвання вясёлкавага сцягу абляцеў увесь інтэрнэт. Ды яшчэ і тэлеканалы суседніх краінаў. А той вялікі сэнс, які ўкладваюць у вясёлкавы сцяг арганізатары "параднай” часткі прайду, шматлікім абывацелям нават неўздагад.  Яны адразу мяркуюць, што гэта "не такія” хлопцы і дзеўкі пачынаюць свой шабаш – зараз сцяг незвычайны разгарнулі, а хутка апрануць скураныя трусы, надзьмуць паветраныя фаласы і пачнуць усім дэманстраваць як гэты нетрадыцыйны сэкс насамрэч адбываецца, "заражаючы” прагай да сваіх "аднапалчан” (ад слова "пол”), усіх навакольных. Вось і пруць яны граміць гей-клубы, заліўшыся не адным келіхам піва "Баброў”, каб абараніць свае "маральныя ўстоі”.

А што ж нашая міліцыя? Тут асобная размова. Апошні выпадак на "Каста Дзіве” цалкам скасаваў магчымасць гамафобным і так званым "лаяльным” арганізацыям сцвярджаць: "Якія геям правы яшчэ трэба? Дзе якая дыскрымінацыя? Вы звычайныя грамадзяне краіны, і калі вас нехта пакрыўдзіў маеце такое ж як і ўсе права звярнуцца па абарону свайго гонару ў міліцыю”. Вось – пакрыўдзілі! Вось – звярнуліся! І што міліцыя? "Я вас понимаю, но что я могу сделать, я на работе". Гэта, я так разумею, адказ ваяўнічым п’яніцам. Іх міліцыя разумее. Для іх нічога не можа зрабіць, бо "на рабоце” і згодна з законамі павінна дзейнічаць на карысць тых, каго "не разумее”. А паколькі – разумее, ды, мусіць, не толькі разумее, але і абедзвума рукамі падтрымлівае – дык і знаходжанне ў грамадскім месцы ў п’яным выглядзе, і хуліганства з замахам на маёмасць,і пагрозы фізічнай расправы – ні злачынствамі, ні нават правапарушэннямі не лічацца. На гэта можна заплюшчыць вочы – яны хоць і п’яныя, хоць і брыдкасловяць, хоць і пашкоджанні наносяць і людзям, якія адпачываюць у спецыяльна прызначаным для гэтага месцы, і маёмасці, але ж яны "за правае дзела”! Вось калі б яны з незразумелым плакатам "ШОС” на плошчы стаялі – гэта прама злачынца-рэцыдывіст, а так – "успокойтесь” і ўсё на гэтым. Хто на якіх канферэнцыях пасля гэтага зможа сказаць, што ў Беларусі няма дыскрымінацыі па прыкмеце сэксуальнай арыентацыі і ад рэжыма ўсе церпяць аднолькава? Мусіць сцвярджаць гэта зараз будзе больш чым цяжка.

Ну і нарэшце – што ж гэтыя два выпадкі гавораць пра адміністрацыю "Каста Дзівы”? Нажаль, пакуль рысы да партрэту не надта станоўчыя. І перш-наперш не станоўчыя яны для самой адміністрацыі. Аб тым, што "Каста Дзіва” – гэта ў асноўным клуб для меньшасцяў, ведаюць ледзь не ўсе больш-меньш прасунутыя менскія маладзёны. І натуралы не гараць жаданнем туды масава ісці. Затое геі гатовыя плаціць любыя грошы, каб калі-некалі пагуляць не шыфруючыся. Але на "Каста Дзіве” гэта зараз небяспечна. Дзякуй Богу, у сталіцы ёсць яшчэ парачка канкурэнтаў клуба на Крапоткіна. І я, напрыклад, ад граха далей, паехаў бы на Пратызанскі, ці, калі будзе магчымасць, пад Палац. А натуралы яшчэ не хутка прызвычаяцца ісці ў "галубой” клуб. Чым гэта пагражае "Каста Дзіве” можна толькі здагадвацца. Таму найбольш правільным было б для гаспадароў клуба звярнуцца ў міліцыю з заявай аб прыцягненні хуліганаў да адказнасці. Калі ёсць заява, калі ёсць, выказваючыся міліцэйскім слэнгам "цярпіла” – пацярпелы, яны абавязаныя прыцягнуць вінаватых да адказнасці. Нажаль, не памятаю, проста не звяртаў увагі, ці ёсць на ўваходзе ў "Каста Дзіву” камеры відэаназірання, але па логіцы – павінны быць. І з іх дапамогай высветліць асобы тых, хто нападаў, не павінна скласці цяжкасцяў. Ды і ахоўнікі павінны быць сведкамі. А калі будуць прыцягнуты да адказнасці адмарозкі, можна  будзе і ў пракуратуру скардзіцца на дзеянні міліцэйскіх нарадаў, якія прыяжджалі па выкліках. Такім чынам і гонар клуба будзе абаронены, і бяспека яго патэнцыйных кліентаў гарантаваная, і ваяўнічая суполка гамафобаў буде прыдушаная ў зародку, і міліцыя атрымае кіраўніцтва, каго трэба "разумець”, а для каго СЛУЖЫЦЬ у ПРАВААХОЎНЫХ органах. Ці зробіць гэтак адміністрацыя "Каста Дзівы”? Пажывем – пабачым!

Андрэй.ка  

фото: icode.ge

   

Распавесці




ПА ТЭМЕ




powered by CACKLE
ЦІКАВАЕ

ДЫСКУС
powered by CACKLE
 
 
 
 
 
 

Агульная інфармацыя

© Портал геяў, лесбiянак, бiсексуалаў и транссексуалаў.
© 2011-2012 LGBT.BY

Правы абаронены.

Выкарыстанне матэрыялаў магчыма пры актыўнай спасылцы на LGBT.BY.

Хостинг от uCoz

 

Уваход для адміністратара

 

Сайты-спутнікі

Новостной ЛГБТ портал Беларуси
GAYBY.NET

Электронны гей-часопіс egoist
EGOIST.GAYBY.NET

Сайт сапраўдных мужчын
BOYS.GAYBY.NET

Сайт клуба "6_а"
6A.GAYBY.NET

Пошта
MAIL.GAY.BY

Праект Гей Альянс Беларусі
QUEER.BY

Кантактная інфармацыя

Служба навін
адправіць навіну

Кантактны тэлефон
+375293429821

Электронная скрыня
info@gayby.net

Паштовы адрас
а/я 39, Мінск, 220012, Беларусь

Skype admin
aliaksandr.paluyan

Мы ў сацыяльных сетках
Twitter @gaybynet Facebook GAYBY.NET GAYBY.NET ВКонтакте

Прававая інфармацыя

Інфармацыя аб абмежаваннях
Для карыстальніка

Паведамленні і каментары чытачоў сайта размяшчаюцца без папярэдняга рэдагавання. Рэдакцыя пакідае за сабой права выдаліць іх з сайта або адрэдагаваць, калі названыя паведамленні і каментары з'яўляюцца злоўжываннем свабодай масавай інфармацыі або парушэннем іншых патрабаванняў закона.